Tako Gachechiladze прадставіць Грузію на Еўрабачанні

Tako Gachechiladze перамагла ў грузінскім Нацыянальным адборы і будзе прадстаўляць сваю краіну з песняй “Keep The Faith”.

У 2009 годзе яна павінна была выступаць у Маскве ў складзе трыо “Стэфане і 3G” з песняй “We Do not Wanna Put In”, але не склалася. Арганізатары конкурсу ў Расіі заявілі пра існаванне ў песні палітычнага падтэксту і прапанавалі ўдзельнікам змяніць тэкст. Таму Грузія наогул адмовілася ад удзелу ў конкурсе.

У гэтым годзе паўтараецца гісторыя. Некаторыя лічаць, што песня Tako Gachechiladze з палітычным падтэкстам. Сама артыстка гэта адмаўляе. Спявачка спадзяецца, што Еўрабачанне-2017 у Кіеве будзе для яе шчаслівым.

Нагадаем, што 62-ы міжнародны песенны конкурс “Еўрабачанне 2017” вясной прыйме Кіеў. Галоўнай арэнай стане Міжнародны выставачны цэнтр. Паўфіналы “Еўрабачання 2017” адбудуцца 9 і 11 траўня, фінал – 13 траўня.

You may also like...